Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грыцэнка і Патапава добраахвотна... абмяняліся дзецьмі”


Пра што пісалі беларускія газэты 24 сакавіка ў розныя гады мінулага.

“Вольная Беларусь” у 1918 годзе друкуе тэлеграму старшыні выканаўчага камітэту Рады І Усебеларускага зьезду нямецкаму канцлеру Гэртлінгу: “Прызнанае цяпер усім культурным мірам право на самаадзначэнне народаў патрэбуе, каб толькі сама населенне Беларусі, шляхам вольнаго народнаго голасавання, вырашыло пытанне аб сваей дзяржаўнай прыналежнасьці. Просім дазволіць нашым дэлегатам нібаўна прыехаць да Бэрліну дзеля працы у вырашэнню пытанняў, датычных беларускіх зямель”.

“Звязда”, год 1938. Газэта зьмясьціла выступ пракурора БССР С.Новіка: “У гор. Рэчыцы, па злачыннай нядбайнасці медперсаналу бальніцы, былі абменены дзеці двух рожаніц... Правільнай пастаноўкай судовага працэсу і сабранымі доказамі Пракуратуры і суду ўдалося пераканаць грамадзянку Грыцэнка, што дзіця, якое ў яе знаходзіцца, сапраўды належыць Патапавай. У рэзультаце, пасля вынясення рашэння Грыцэнка і Патапава добраахвотна, там-жа ў судзе, абмяняліся дзецьмі”.

На старонках “Бацькаўшчыны” на гэтым тыдні 1958 году за подпісам Міколы Абрамчыка друкуецца Маніфэст Рады Беларускай Народнай Рэспублікі: “Павывозілі зь Беларусі багатыя архівы гістарычных дакумэнтаў, што сьветчыць аб магутнасьці й культуры незалежнай калісь Беларускай Дзяржавы, а беларускіх вучоных змушаюць ілгаць аб сваім народзе й ягоным гаспадарстве, якога быццам і “ня было ніколі”, настырліва ўводзячы ў вушы жывую й нахабную ману аб “упяршыню падараванай беларускаму народу бальшавікамі” дзяржаўнай незалежнасьці БССР {— гэтай зьдзеклівай карыкатуры на самастойнае гаспадарства}”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG