Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына пра восеньскія выбары


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў інтэрвію Інтэрфаксу выказала сваё меркаваньне наконт розных аспэктаў парлямэнцкіх выбараў, якія паводле папярэдніх плянаў, адбудуцца 28 верасьня. Прапануем вашай увазе некаторыя фрагмэнты інтэрвію.

Пра яўку на выбары

“Тыя сацыялягічныя дасьледаваньні, якія праводзіліся яшчэ напрыканцы мінулага году, сьведчылі, што больш за 60% выбаршчыкаў адназначна заяўлялі аб сваім адназначным жаданьні галасаваць на выбарах. Аб адназначным адмаўленьні кампаніі казалі ня больш за 10% выбаршчыкаў, а тая частка, якая не адказала адназначна, казала пра імавернасьць свайго ўдзелу ў выбарах. Гэта і ёсьць тыя, якія ня вызначыліся, на якіх могуць паўплываць нейкія непапулярныя законапраекты, якія прымаюцца ў любой краіне”.

Пра ўдзел апазыцыі ў выбарах

“Што тычыцца ўдзелу апазыцыі ў выбарах, то яна, зразумела, будзе ўдзельнічаць. Усё залежыць ад таго, наколькі яны атрымаюць на гэта фінансавы і палітычны карт-блянш. Але гэта ім ужо дае ня ўлада, а замежныя сілы, якія падтрымліваюць і сілкуюць нашу апазыцыю”.

Пра байкот

“Тая меншасьць, што лічыць, што выбары трэба байкатаваць, проста баіцца ўдзельнічаць у іх, баіцца пройгрышу. Бо любы ўдзел у выбарчай кампаніі з пройгрышам – гэта заўсёды “мінус” палітыку, гэта страта ім твару. Я мяркую, што тыя, хто заклікае да байкоту, належаць на той катэгорыі маргінальных палітыкаў, якія хочуць быць рэвалюцыянэрамі ў падпольлі”.

Пра склад новага парлямэнту

“Ужо сёньня бачна і адчувальна, што многія дэпутаты пакідаюць парлямэнт назаўсёды. Хаця я мяркую, што захаваньне ня менш як 30% цяперашняга дэпутацкага корпусу было б вельмі пажадана”.

Пра зьвесткі аб маёмасьці і даходах кандыдатаў

“Мы запытваем інфармацыю толькі ў тых органаў, якія правяраюць стан падаткаў і маёмасьці грамадзян. Дзейнасьць ЦВК зьяўляецца адкрытай, ніякіх спэцслужбаў і ніякіх сакрэтных зьвестак няма, ня будзе і ня можа быць у прынцыпе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG