Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрын: суд разглядае скаргу А.Меха


Сёньня Кобрынскі раённы суд разглядае скаргу актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха на яго звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.


“Паседжаньне пачалося а 10 гадзіне раніцы, — паведаміў “Свабодзе” Алесь Мех, — да 11:30 былі заслуханыя мае прэтэнзіі і адказы дырэктара КУМГ ААТ “Белтрасгаз” Уладзімера Галашкі. Цяпер у судзе абвешчаны перапынак да 14:00”.

Алесь Мех падзякаваў за маральную падтрымку сябрам апазыцыі. Паводле ягоных словаў, у групе падтрымкі зь Берасьцейшчыны — больш як 20 чалавек. У Кобрыне цяпер знаходзяцца таксама лідэры партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч.

Алесь Мех мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Больш як 15 гадоў ён працаваў інжынэрам ААТ “Белтрансгаз”. Быў звольнены сёлета ў чэрвені, калі прыняў рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. На сёньня Алесь Мех — прэтэндэнт на дэпутацкі мандат у Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG