Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у студэнцкім інтэрнаце


У выніку пажару каля 30 студэнтаў эвакуіравана зь інтэрнату. Двое студэнтаў першага курсу шпіталізаваныя.


Пажар адбыўся напярэдадні днём на шостым паверсе ў пакоі інтэрнату Менскага дзяржаўнага прафэсыйна-тэхнічнага каледжу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышка па вуліцы Сурганава, паведамляе БелТА.

Адбылося ўзгараньне тэлевізара і хатняй маёмасьці ў пакоі.

“Супрацоўнікамі МНС з шостага і сёмага паверхаў было эвакуявана 30 чалавек", - распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

З падазрэньнем на атручваньне ўгарным газам двое студэнтаў першага курсу былі шпіталізаваныя, але пасьля абсьледаваньня адпушчаныя дадому.

Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканьне тэлевізара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG