Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганяйла: Краіна павінна ведаць сваіх герояў


Гары Паганяйла
Гары Паганяйла
20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У гэтай кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 па 2008 год. Пра новую кнігу “Свабоды” — праваабаронца, адвакат Гары Паганяйла.

Гары Паганяйла: “Кніга вельмі карысная і добрая. Краіна павінна ведаць сваіх герояў, тых хто змагаўся за дэмакратыю ў краіне ў пэрыяд навязанага ёй рэжыму. Апісаньне і справаў, і біяграфіяў тых, хто змагаўся, нашых вязьняў сумленьня надае сілы іншым.

Увогуле гэта пакідае сьлед у гісторыі Беларусі. Падобныя кнігі, я спадзяюся, будуць у бібліятэках, іх будуць вывучаць, па іх можна будзе меркаваць, у які час мы жылі, хто ёсьць кім і як усё адбывалася. Мне як чытачу кніга падалася цікавай“.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG