Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Акцэнты Свабоды": “Сказаная думка трапляе ў гісторыю”


Выйшла 16-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” “Акцэнты Свабоды” Юрыя Дракахруста. Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў эфір у 2001—2008 гадох.


Пра новае выданьне “Свабоды” Леанід Заіка, кіраўнік “Аналітычнага цэнтру “Стратэгія”:


Сказаная думка трапляе ў гісторыю. Гісторыю людзей і краінаў, што робіцца аб’ектыўна скарбам для ўсіх. У Беларусі дастаткова словафілаў, але для грамадзтва важнае асэнсаваньне сучаснага і будучага ў аб’ёмных вымярэньнях.

І вось – слова стала матэрыяльным. Кніга Юрыя Дракахруста рэалізуе тое, што завецца тэксталягічнай прасторай краіны. Самай важнай прасторай, у якую ўключаюцца і каштоўнасьці, і расейскі газ, і беларуская ідэнтычнасьць. Субстанцыянальная і рэфлекторная, дзякуючы суразмоўцам радыёперадачаў, дыялёгаў і маналёгаў.

Гэтая кніга – ня проста свабода, акцэнтаваная часам і станам духу грамадзтва. Гэта – 3D-формула інтэлекту Беларусі. За што чытачы будуць удзячныя аўтару і яго суразмоўцам.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG