Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны дзень дэмакратыі ў Вільні


Сёньня раніцай ў літоўскім Сойме пройдуць прэсавыя канфэрэнцыі парлямэнтароў, прысьвечаныя пытаньням дэмакратыі і старшынёўству Літвы ў Супольнасьці дэмакратый (The Community of Democracies).

Старшынёўства у гэтым міжнародным форуме Літва пераняла ад Партугаліі сёлета ў ліпені. Літва будзе старшынёй форуму да 2011 году.

Міжнародная дыскусія форуму з удзелам прадстаўнікоў краін Эўразьвязу і Расеі, а таксама апазыцыйных лідэраў і незалежных экспэртаў зь Беларусі, прымеркаваная да Міжнароднага дня дэмакратыі, прайшла у Сойме ўчора. Разам з тым, лідэры апазыцыі сустрэліся зь літоўскім прэм'ерам і міністрам замежных спраў.

Сёньня намесьнік старшыні АГП эканаміст Яраслаў Раманчук возьме ўдзел у прэсавай канфэрэнцыі разам зь літоўскімі дэпутатамі, якія абмяркуюць будучы візыт беларускага кіраўніка ў Літву і пытаньні дэмакратыі.

Кіраўнік камітэту замежных спраў Сойму Літвы Аўдронюс Ажубаліс тэмай сваёй прэсавай канфэрэнцыі абраў заплянаваны на 16 верасьня візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Літву “Напярэдадні візыту прэзыдэнта Беларусі: якое пасланьне перадае Літва?”

16-17 верасьня прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сіл запрошаныя у Вільню да ўдзелу ў круглым стале экспэртаў “Усходняе партнэрства – магчымасьці і выклікі ў паглыбленьні супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і ўсходнімі суседзямі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG