Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы дадуць субсыдыі расейцам


Беларусь будзе субсыдаваць расейскіх суб'ектаў гаспадараньня. Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі "Аб некаторых захадах у справе рэалізацыі тавараў вырабленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".


Пастанова тычыцца юрыдычных асобаў у краінах якія ня маюць мытнага кантролю на мяжы з Беларусьсю (на сёньняшні дзень -- гэта толькі Расея). Цяпер калі расейскія пакупнікі захочуць узяць у сваім банку крэдыт для закупу беларускіх тавараў, беларускі бюджэт часткова кампэнсуе ім працэнтную стаўку па гэтым крэдыце.

Расейская праграма субсыдаваньня дзяржаўным прадпрыемствам працэнтных ставак па крэдытах для інвэстыцыйных закупаў накіраваная на падтрымку продажаў айчыннай тэхнікі на ўнутраным рынку. Раней гэтая праграма распаўсюджвалася і на беларускія тавары. Аднак пасьля пачатку беларуска-расейскага гандлёвага канфлікту ў ліпені 2008-га году, гэтая субсыдыя была скасаваная. Гэта фактычна азначала адлучэньне беларускіх прадпрыемстваў ад расейскіх дзяржзакупаў. У выніку - экспарт беларускай прамысловасьці ў Расею скараціўся ў разы.

Паводле ацэнкі беларускага міністэрства прамысловасьці, субсыдыя расейскім імпарцёрам беларускіх тавараў складзе сёлета каля 13 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG