Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг над праспэктам Перамогі ў Віцебску


Сьцяг на доме № 10 па праспэкце Перамогі.
Сьцяг на доме № 10 па праспэкце Перамогі.

У Віцебску каля 17:30 невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на даху дзевяціпавярховага жылога дома.


Паводле віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, сьцяг вывесілі мясцовыя патрыёты ў падтрымку эканамічнай палітыкі Беларусі, незалежнай ад Расеі.

На даху дома № 10 па праспэкце Перамогі сьцяг правісеў каля паўгадзіны, пакуль яго зьнізу не заўважылі міліцыянты. Нехта з супрацоўнікаў падняўся на дах і скінуў сьцяг на зямлю. Потым яго завезьлі ў пастарунак — у Першамайскі РАУС, дзе знаходзяцца больш за дзясятак нацыянальных сьцягоў, вывешаных невядомымі і ня злоўленымі міліцыяй патрыётамі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG