Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Шаўчук заступіўся за Ўладзімера Някляева


Вядомы музыка, лідэр рок-гурта "ДДТ" Юры Шаўчук выказаў падтрымку экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі паэту Ўладзімеру Някляеву.

У асабісты блог Някляева прыйшло паведамленьне ад супрацоўніка сайта ddt.ru, які ад імя Шаўчука напісаў:

"Вельмі непакоіць лёс Уладзімера Някляева, майго добрага знаёмага, і іншых апазыцыянэраў, схопленых уладамі Беларусі падчас мірнай акцыі ў Менску 19 сьнежня 2010 года. Малюся аб скарэйшым вызваленьні выдатных грамадзян, сыноў цудоўнай краіны, якія шукаюць для яе дабра і сьвятла, неабыякавых да яе будучыні. Свабоду палітвязьням! З павагай, Юрый Шаўчук, гурт "ДДТ", Санкт-Пецярбург, Расея".


У часе сустрэчы Ўладзімера Някляева і Юрыя Шаўчука, архіўнае фота

Як паведамляе БелаПАН, Шаўчук і Някляеў сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу летам 2010 года і доўга гутарылі. Някляеў тады падпісаў лідэру "ДДТ" сваю кнігу.

Раней вядомыя расійскія і беларускія музыкі заклікалі афіцыйны Менск адпусьціць усіх затрыманых падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня. Яны асудзілі "брутальны разгон, прымяненьне сілы супраць мірных грамадзян і кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама іх наступнае затрыманьне". "Пабітыя дзьверы правакатарамі ад спэцслужбаў не вартыя пабітых галоў! Дзеяньні міліцыі маглі прывесьці да забойства мірных грамадзян!" – падкрэсьлілі музыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG