Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працаўніку, які выказваў салідарнасьць з палітвязьнямі, прапанавалі звольніцца


4 сакавіка менчуку Сяргею Хіневічу прапанавалі звольніцца на ўласнае жаданьне.

Хіневіч: «Не спрацуемся», — сказаў начальнік і паклаў перада мной заяву аб звальненьні.

З кастрычніка 2010 году Сяргей Хіневіч працаваў стропальшчыкам на Менскім заводзе вялікіх архітэктурных формаў. Сяргей добра ведае Алеся Атрошчанкава, прэсавага сакратара штабу Андрэя Саньнікава, які 2 сакавіка быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у масавых непарадках 19 сьнежня. Спадар Хіневіч прыходзіў на суд над Атрошчанкавым, а раней удзельнічаў у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі каля КДБ.

Хіневіч: «Пэўных прычын звальненьня мне, праўда, ніхто не назваў, таму не магу сказаць дакладна, што мяне звольнілі за палітыку. Але не выключаю. Дый які начальнік у цяперашняй Беларусі скажа шчыра, што звальняе чалавека за палітыку? Факт той, што парушэньняў працоўнай дысцыпліны за мной не было, вялікіх прэтэнзіяў не было, а тут раптам — звальняйся. Мяркуйце самі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG