Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзявяты памілаваны – "навушнік" Хамічэнка


Уладзімер Хамічэнка
Уладзімер Хамічэнка
Дзявятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 сьнежня 2010 году стаў Уладзімер Хамічэнка. У калёніі №19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакараньне, заявілі, што Ўладзімер Хамічэнка адбыў па месцы жыхарства ў сувязі з памілаваньнем,паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Уладзімер Хамічэнка быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі узмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках).

Хамічэнку ў сацыяльных сетках называлі "навушнік". На многіх відэакадрах падзеяў 19 сьнежня было відаць, як Хамічэнка б'е шкло і дзьверы ў Дом ураду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG