Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як самалёт Лукашэнкі не пусьцілі ў Расею


Авіязносіны паміж Беларусьсю і Расеяй аднойчы ўжо прыпыняліся. Праўда, тычылася гэта толькі аднаго самалёта, затое — з самым «галоўным» пасажырам.

У 1997 годзе, калі за спробу перайсьці дзяржаўную мяжу былі затрыманыя супрацоўнікі расейскага тэлебачаньня, у тым ліку і Павал Шарамет, Масква адмовілася прадставіць паветраны калідор для прэзыдэнцкага самалёта Аляксандра Лукашэнкі для палёту ў Яраслаўль. «Хай спачатку Шарамета выпусьціць!» — заявіў прэзыдэнт Барыс Ельцын журналістам. Праз некалькі дзён Шарамет быў вызвалены.

Назіральнікі, аднак тады ўбачылі ў кроку Масквы ня толькі жаданьне вызваліць арыштаваных журналістаў.

На той момант кіраўнік Беларусі актыўна наведваў расейскія рэгіёны, аддаючы перавагу тым, дзе губэрнатарамі былі прыхільнікі камуністаў. Лукашэнка ня толькі сустракаўся з кіраўнікамі вобласьцяў, але і наведваў прадпрыемствы, выступаў перад працоўнымі калектывамі, ахвотна даваў інтэрвію ў мясцовай прэсе. Пры гэтым Лукашэнка заяўляў пра мэтазгоднасьць самай шчыльнай інтэграцыі з Расеяй аж да аб’яднаньня ў адзіную дзяржаву. Хто ў гэтым выпадку павінен быў зрабіцца кіраўніком такой дзяржавы — хваравіты Ельцын ці энэргічны Лукашэнка — сумненьняў у ўдзельнікаў сустрэчаў не заставалася.

На нейкі час палёты Лукашэнкі ў расейскія рэгіёны былі спыненыя, потым аднавіліся, хаця і не з ранейшай пэрыядычнасьцю. Аднавіліся і інтэграцыйныя працэсы паміж Масквой і Менскам.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG