Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кава ратуе пячонку і ад Альцгаймэра


Да апошняга часу кава лічылася шкодным прадуктам, ледзь не як тытунь.

Ну так – уздымае тонус, праганяе санлівасьць, часова павялічвае працаздольнасьць. Але такая штучная стымуляцыя ў пэрспэктыве ні да чаго добрага не вядзе. Але апошнія дасьледаваньні мэдыкаў шмат у чым абвяргаюць гэтыя традыцыйныя змрочныя прагнозы.

«Я кажу сваім пацыентам – калі вы любіце каву, піце яе столькі, колькі вы хочаце і можаце», гаворыць Пітэр Марцін, дырэктар Інстытуту дасьледаваньня кавы ва Ўнівэрсытэце Вандербільта. Доктар Марцін распрацаваў дазіроўкі для сваіх пацыентаў – калі кепска сьпіце, скараціце спажываньне кавы на кубак у дзень. Ён упэўнены, што шмат кубкаў кавы ня толькі не прыносіць шкоды, але дае нават карысьць.

Амэрыканская мэдычная асацыяцыя прыйшла да высновы, што памяркоўнае ўжываньне кавы і гарбаты не аказвае адмоўнага ўплыву на здароўе, калі вы практыкуеце здаровы лад жыцьця.

Апошнія дасьледаваньні паказалі, што большасьць зь меркаваных адмоўных эфэктаў спажываньня кавы не даказаныя, напрыклад, тое, што гэта спрыяе разьвіцьцю гіпэртаніі, але ёсьць шмат інфармацыі пра карысьць кавы. Гэтыя станоўчыя эфэкты распасьціраюцца ад прадухіленьня хваробы Альцгаймэра і да прадухіленьня захворваньняў пячонкі.

Паводле артыкулу, апублікаванага ў амэрыканскім часопісе клінічнага харчаваньня, кава памяншае рызыку захворваньня цукроўкай, бо кафэін падвышае ўзровень глюкозы ў крыві і павялічвае рэзыстэнтнасьць да інсуліну.

Атрыманыя вынікі былі заснаваныя на двух дасьледаваньнях, якія праводзіліся з 1980 году па 2008 год і якія ахапілі 80 тысяч жанчын і 40 тысяч мужчын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG