Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя адказала Цэнтравыбаркаму


Шэраг беларускіх палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў накіравалі заяву ў Цэнтрвыбаркам, прысьвечаную магчымым карэкціроўкам Выбарчага кодэксу.

Заява ўхваленая пасьля паведамленьня БелТА ад 6 сьнежня аб тым, што ЦВК распрацаваны прапановы па ўнясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс.

«Як вынікае з распаўсюджаных у сродках масавай інфармацыі камэнтароў сакратара ЦВК Лазавіка, прапанаваныя зьмены істотным чынам закранаюць правы і інтарэсы беларускіх палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, патэнцыйна зьмяняючы ўмовы выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў заяве, якую падпісалі Партыя БНФ, партыя «Справядлівы сьвет», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя», кампанія «Гавары праўду», Рух «За Свабоду».

Яны выступаюць за «неабходнасьць усебаковага грамадзкага абмеркаваньня тэксту распрацаваных Цэнтральнай камісіяй прапановаў» і адзначаюць, што «у той жа час мэтазгоднасьць некаторых з агучаных прапановаў выклікае сур’ёзныя сумневы».

Апазыцыя распрацоўвае цяпер супольны законапраект дапаўненьняў і зьменаў у Выбарчы кодэкс, паведамляе прэсавая служба Руху «За Свабоду».

Сярод іншага ЦВК прапаноўвае даць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадзкім арганізацыям колькасьцю больш за тысячу сяброў, а таксама стварыць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі абласьцей і Менску, пашырыць паўнамоцтвы судоў у справе разгляду скаргаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG