Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не замыкацца ў сваёй адзіноце


«Хварэю на паўторнае анкалягічнае захворваньне. Вучань прывёз кнігу „Жыцьцё пасьля раку“, якая натхніла прыкладамі мужных, непахісных людзей, сьветлых, пазытыўных. Ці будзе прэзэнтацыя кнігі ў іншых гарадах Беларусі? Нам важна не замыкацца ў сваёй адзіноце. Псыхалягічнае суправаджэньне анкахворых разьвіта слаба: атрымаеш лекі для хіміятэрапіі і варысься ва ўласным саку. Таму я так хапалася запісаць тэлефоны людзей падчас ХТ, а потым сувязі не наладжваліся, людзі замыкаліся».

Такія лісты я атрымліваю часта і заўсёды дапамагаю зьвязацца з групамі ўзаемападтрымкі анкапацыентаў. Пішыце мне sousa@rferl.org. Мы дашлем кнігу «Жыцьцё пасьля раку» і дапаможам скантактавацца зь людзьмі, якія сваім прыкладам даказалі, што жыцьцё пасьля раку ёсьць.

Ганна Соўсь, каардынатар праекту «Жыцьцё пасьля раку»

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG