Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятая інаўгурацыя Лукашэнкі: дэталі і камэнтары

Лукашэнка: «Скажу некалькі слоў не «в строчку».

У народзе назапасіўся вялікі пляст чаканьняў. Народ мае патрэбу, каб была генэральная лінія. Занадта многа пішуць пра рэформы, і ніхто не сказаў, а што гэта за рэформы.

Вы скажыце, трэба зламаць палітычны лад, дзяржаўны лад Беларусі, падзяліць, разрэзаць уласнасьць і раздаць. На гэтыя рэформы нас штурхаюць і за гэтыя рэформы многа хто ў сьвеце гатовы шмат заплаціць. Нам патрэбны такія рэформы? Расея, Украіна паспрабавалі гэтых рэформаў. І што? Мы павінны адрозьніваць, адкуль раздаюцца гэтыя галасы. Я усё больш думаю над гэтымі прапановамі, якія гучаць з кабінэтаў улады. Што дрэннага ў той сыстэме, якую мы стварылі, што мы зрабілі не так?»

Мікалай, Віктар і Дзьмітры Лукашэнка ў залі сядзяць побач з боку ад асноўных радоў.

З прамовы Лукашэнкі:

«Назіральнікі маглі пераканацца, што кампанія прайшла адкрыта, спакойна адпаведна з беларускімі законамі.

Гэта перамога беларускага народа. Упершыню гэта была кампанія, назіраючы за якой, мы ганарыліся самі сабой і нашым народам. Вы бачылі, што рабілася вакол.

Народ спакойна, ціха, адкрыта прыйшоў і паказаў, хто гаспадар у гэтым доме. У няпрсоты, гістарычны момант народ прадэманстраваў згуртаванасьць, масава прыняўшы ўдзел у выбарах. Яны выказалі падтрымку той зьнешняй і ўнутранай палітыцы, якую мы праводзім 20 гадоў.

Мы не ілгалі, мы ніколі нікога не падманвалі. Мы ішлі сваёй дарогай. І гэты шлях паказаў правільнасьць нашых дзеяньняў. Разам мы стварылі жыцьцяздольную дзяржаву, якая стабільна разьвіваецца».

Лукашэнка прамаўляе па-руску.

Кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч прамаўляе па руску :

"Вы стварылі незалежную Беларусь, дзяржаву, якую паважаюць у сьвеце... Цярніты наш шлях, але мы моцная нацыя. Мы моцныя нашай згуртаванасьцю вакол лідэра. Акажам вам усебаковую падтрымку. Няхай жыве Аляксандар Лукашэнка!"

Пасьля выступіў старшыня Канстытуцыйнага суду.

Лукашэнку ўручылі чырвона-зялёны букет.

Лідзія Ярмошына ўручыла Лукашэнку пасьведчаньне прэзыдэнта.

Лукашэнка прынёс прысягу на Канстытуцыі, падпісвае адпаведны акт.

Гучыць гімн, але бачна, што ня ўсе яго сьпяваюць.

Ярмошына просіць прынесьці прысягу. Лукашэнка прамаўляе яе на беларускай мове. Клятва складаецца з 30 слоў бяз злучнікаў і прыназоўнікаў.

Прамаўляе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Цырымонія вядзецца на рускай мове.

Лукашэнка ідзе без сына Мікалая.

​Лукашэнка ідзе па чыровнай дывановай дарожцы у палац.

Лукашэнка едзе з рэзыдэнцыі «Дразды» да Палаца Незалежнасьці ў суправаджэньні экскорта матацыклістаў.

Першы канал беларускага радыё і нацыянальныя тэлеканалы пачалі прамую трансляцыю.

У 2011 годзе Лукашэнка паабяцаў быць адказным і справядлівым да ўсіх беларусаў

Апошняя інаўгурацыйная прамова Аляксандра Лукашэнкі 21 студзеня 2011 году цягнулася 13 хвілінаў.

"Жадаем прэзыдэнту трошачкі сумленьня", - беларусы віншуюць Лукашэнку з інаўгурацыяй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00
Наўпроставы лінк

«Жадаем прэзыдэнту трошачкі сумленьня», — беларусы віншуюць Лукашэнку з інаўгурацыяй

Радыё Свабода запытала ў мінакоў, як бы яны павіншавалі Лукашэнку з афіцыйным уступленьнем на пасаду прэзыдэнта і што б пажадалі кіраўніку краіны ў гэты дзень.

Трусаў: У 1994-м я думаў, што Лукашэнка толькі гады два зможа пратрымацца

Алег Трусаў быў адным з трох дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, якія выступілі з прамовай падчас першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе.

Пятая інаўгурацыя Лукашэнкі

З нагоды пятай па ліку інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі Свабода згадвае найбольш цікавыя дэталі папярэдніх чатырох цырымоніяў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG