Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў падвоіць эканоміку і стаць прэзыдэнтам для «ўсіх амэрыканцаў»


«Час Амэрыцы загаіць раны, якія ёй былі нанесеныя. Я абяцаю стаць прэзыдэнтам для ўсіх амэрыканцаў. І нават для тых, хто вырашыў мяне не падтрымліваць, я падаю руку, каб мы маглі разам працаваць на карысьць краіны» — заявіў Доналд Трамп у першай прамове пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«Я толькі што атрымаў званок ад дзяржсакратара Клінтан: яна павіншавала нас з перамогай. А я павіншаваў яе і яе сям’ю з моцнай кампаніяй» — заявіў ён.

«Наша кампанія была ня проста кампаніяй, а адзіным рухам: мужчын і жанчын, усіх рас і меншасьцяў, якія былі гатовыя працаваць на карысьць сваёй краіны і народу. Калі мы будзем працаваць разам, мы будзем гатовыя выканаць заданьне выбудоўваньня нашай нацыі і ажыцьцяўленьня вялікай амэрыканскай мары. І я ведаю, што ў нас велізарны патэнцыял, і ў кожнага мужчыны і жанчыны ёсьць магчымасьць яго ажыцьцявіць. І ніхто зь іх ня будзе забыты» — сказаў Трамп.

«Мы будзем будаваць новыя дарогі, школы, шпіталі, і гэта стане самым першым для нас пытаньнем. Мы будзем клапаціцца пра нашых вэтэранаў — заявіў Трамп адразу пасьля абраньня. — Нашым заданьне будзе стымуляваньне эканамічнага росту, мы падвоім нашы паказальнікі. І мы пойдзем далей разам зь іншымі нацыямі».

«Няма „занадта“ вялікай мары, якой нельга было б дасягнуць. Мы марым пра найлепшае для нашай краіны. І хоць мы ставім на першае месца інтарэсы Амэрыкі, мы хочам дружбы, а не варожасьці. Партнэрства, а не процістаяньня зь іншымі краінамі» — падкрэсьліў ён.

«Я дзякую сваім бацькам, я шмат чаму ў іх навучыўся. Я дзякую сваім сёстрам і майму брату. Дзякую жонцы Мэлані і дачцэ Іванцы. А таксама экс-мэру Нью-Ёрку Рудольфа Джуліяні і губэрнатару Крысу Крысьці — Трамп пералічыў тут шэраг імёнаў. — Партнэрства было важным для дасягненьня цяперашняга выніку. і я спадзяюся, што праз два-тры, а можа і праз 8 гадоў вы скажаце, што маё прэзыдэнцтва было чымсьці, чым мы можам ганарыцца. Я буду рабіць усё, каб вы мною ганарыліся, як прэзыдэнтам» — паабяцаў ён.

«Я люблю гэтую краіну» — закончыў сваю прамову Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG