Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне аб «зялёных чалавечках»? Мэдычны турызм


Спадарыня Тамара з Шышчыцаў
Спадарыня Тамара з Шышчыцаў

Асноўнае пра падзеі 12 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Аляксандар Лукашэнка сваім указам ухваліў праект сумеснага з РФ пагадненьня аб удзеле сілаў спэцыяльнага прызначэньня ў контратэрарыстычных апэрацыях на тэрыторыі Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі. Сам праект да ўказу не прыкладаецца. Узьнікае ня толькі пытаньне, ці беларусы стануць удзельнічаць у вайсковых апэрацыях у Расеі, але і яшчэ больш трывожная загадка – у якіх памерах і навошта праект пагадненьня прадугледжвае легальны ўвод расейскага спэцназу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь?

КАЛІ ЗА ДОБРЫЯ ГРОШЫ, ДЫК І МЭДЫЦЫНА ДОБРАЯ? Штогод у Беларусь прыяжджаюць больш за 50 тысяч «мэдычных турыстаў». Замежнікі едуць да нас, каб зрабіць плястычныя апэрацыі, палячыць зубы, перасадзіць органы і вылечыць анкалягічныя захворваньні. Чаму за мяжой шануюць мэдыцыну, на якую так часта скардзяцца беларусы? Наш досьлед.

НА СЛУЦКАЙ ШАШЫ. Зьміцер Бартосік гэтым разам выведвае, чаму людзі прадаюць ежу на слуцкай шашы каля вёскі Шышчыцы. Беларуская рэальнасьць, якая і не мільгае на экранах дзяржаўных тэлеканалаў.

ВЫХАВАНЬНЕ ПА-БЕЛАРУСКУ. Суд Маладзечанскага раёну пастанавіў, што пазоў бацькі загінулай на ўборцы бульбы школьніцы не падлягае задавальненьню. Паводле пастановы суду, дзяўчынка на полі не працавала, а выхоўвалася. Алег Папчэня прасіў устанавіць факт працоўных дачыненьняў паміж ягонай дачкой і сельскагаспадарчым прадпрыемствам, на полі якога 29 верасьня падчас збору бульбы загінула ягоная 13-гадовая дачка.

ЛУКАШЭНКА ТАРМОЗІЦЬ ЭЎРАЗІЙСКІ ВЭКТАР. Нашы аналітыкі разважаюць, чаму Аляксандар Лукашэнка ня квапіцца падпісваць падрыхтаваны праект новага Мытнага кодэксу Эўразійскага эканамічнага саюзу. Кіраўнік Беларусі прапануе новае абмеркаваньне дакумэнту.

САЎЧАНКА ЯК ПАЛІТЫЧНЫ «МІНУС». Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што кантакты ўкраінскай лётчыцы і дэпутаткі Вярхоўнай Рады Надзеі Саўчанкі з кіраўнікамі так званых «ДНР» і «ЛНР» ствараюць палітычную праблему для Ўкраіны. «Для Ўкраіны гэта мінус, таму што ўсякія неафіцыйныя, але непасрэдныя кантакты зь лідэрамі сэпаратыстаў ствараюць праблемы для ўкраінскай дыпляматыі і палітычнай лініі ўкраінскага кіраўніцтва, якая палягае ў тым, што мы не прызнаём сэпаратысцкіх «рэспублік»; больш за тое, мы лічым іх тэрарыстычнымі» – сказаў ён Свабодзе, камэнтуючы паведамленьні, што Саўчанка нібыта патаемна сустрэлася ў Менску зь лідэрамі «ЛНР» і «ДНР» Ігарам Платніцкім і Аляксандрам Захарчанкам.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG