Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦКР: «Кухар Пуціна» Яўгеній Прыгожын можа быць датычны да забойства


Уладзімір Пуцін і Яўгеній Прыгожын (справа)
Уладзімір Пуцін і Яўгеній Прыгожын (справа)

Бізнэсовец Яўгеній Прыгожын, вядомы як «кухар Пуціна», можа быць датычны да забойства, сьцьвярджае «Цэнтар кіраваньня расьсьледаваньнямі» (ЦКР) — праект руху «Адкрытая Расея».

У 2004 годзе ў Няве было знойдзена цела 25-гадовага Дзьмітрыя Сакалова. Як сьцьвярджае ЦКР, малады чалавек патануў менавіта пасьля таго, як яго зьбіў Прыгожын. Прычынай канфлікту, як мяркуецца, стала тое, што Сакалоў пасьля сьвяткаваньня на карпаратыве апынуўся на борце рэстарана-цеплахода New Island у Пецярбургу, які належаў бізнэсоўцу. Прадстаўнікі ЦКР сьцьвярджаюць, што атрымаў з крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная пасьля гібелі Сакалова.

У ЦКР адзначаюць, што плывучы рэстаран New Island — да таго, як яго прадалі ў 2015 годзе — абслугоўваў найвышэйшых расейскіх чыноўнікаў і, у прыватнасьці, прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які неаднаразова адзначаў на гэтым цеплаходзе свае дні нараджэньня. Акрамя таго, у 2001 годзе Пуцін быў у гэтым рэстаране разам з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам, а ў 2002 годзе ён прымаў на борце New Island прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зь ягонай жонкай.

Пасьля гібелі Дзьмітрыя Сакалова паліцэйскія двойчы пачыналі расьсьледаваньне, аднак абедзьве крымінальныя справы зьніклі. Пры якіх абставінах гэта адбылося, невядома, адзначае ЦКР.

Прыгожын ў 1980-х гадах быў двойчы асуджаны — за крадзёж, махлярства, рабаваньне і ўцягваньне непаўналетніх у прастытуцыю. У цяперашні час, паводле шэрагу расейскіх СМІ, бізнэсовец фінансуе так званых «пракрамлёўскіх троляў». У 2012-2015 гадах, як сьцьвярджаюць у Фондзе барацьбы з карупцыяй, кампаніі «кухара Пуціна» незаконна атрымалі шматмільярдныя кантракты на пастаўку харчаваньня для Мінабароны Расеі і рамонт у вайсковых аб'ектаў. У 2016 годзе Прыгожын быў унесены ў санкцыйны сьпіс ЗША — як «спонсар і агент найвышэйшых службовых асобаў Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG