Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Naviband заняў на Эўравізіі сямнаццатае месца


Беларускі гурт Naviband заняў 17-е месца на Эўравізіі-2017. У фінале сьпеўнага конкурсу ўдзельнічалі выканаўцы з 26 краін. Перамог Салвадор Сабрал з Партугаліі.

Песьня Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук «Гісторыя майго жыцьця» набрала 83 балы. Максымальную ацэнку — 12 балаў — беларусам далі Азэрбайджан і Ўкраіна.

Дагэтуль у фінал Беларусь выходзіла толькі чатыры разы з 13 спробаў: у 2007 годзе — Дзьмітры Калдун (6-е месца), у 2010-м — гурт «3+2» (24-е месца); у 2013-м — Алена Ланская (16-е месца); у 2014-м — Тэа (16-е месца). Да сёлетняга конкурсу ўсе песьні прадстаўнікоў Беларусі былі на ангельскай мове, Naviband упершыню засьпявалі па-беларуску.

Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013. Да гэтага часу музыкі запісалі пяць альбомаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG