Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал «Белсат» запускае перадачу па-расейску


Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які вяшчае з Польшчы за грошы польскага ўраду, зьбіраецца адкрыць расейскамоўную праграму, каб змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне.

Пра гэты намер паведамляе сайт Wirtualna Polska са спасылкай на дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску-Гузы.

Рамашэўска-Гузы пацьвердзіла, што на тэлеканале «Белсат» мае зьявіцца праграма на расейскай мове, з мэтай знайсьці новых гледачоў і інвэстараў, якія дапамогуць каналу працягваць дзейнасьць.

Агнешка Рамашэўска-Гузы
Агнешка Рамашэўска-Гузы

— Гэта пытаньне прынцыпаў, бо русыфікацыя Беларусі з Польшчы была б нечым фантастычным. А мова — гэта адна зь нямногіх рэчаў, якія адрозьніваюць Беларусь ад Расеі. Аднак застаецца фактам, што большасьць беларусаў размаўляюць паміж сабою па-расейску. Трэба ў гэта папросту далікатна ўвайсьці, — тлумачыць Рамашэўска.

Яна хоча, каб выхад у эфір расейскамоўнай праграмы «Белсату» стаўся пачаткам новага, большага праекту, накіраванага на гледачоў з цэлага рэгіёну.

Wirtualna Polska сьцвярджае, што праблема тут палягае ў грашах, бо, пасьля таго як МЗС Польшчы заявіў аб зьмене ўмоваў фінансаваньня «Белсату», ягоная будучыня застаецца пад пытаньнем.

Цяпер «Белсат» мае фінансаваньне ад Польскай тэлевізіі, але невядома, як доўга гэта будзе трываць. Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла абяцала дапамагчы ў вырашэньні праблемы, але канкрэтных ініцыятыў зь яе боку пакуль няма.

Кіраўніца «Белсату» мяркуе, што расейскамоўныя перадачы дапамогуць знайсьці іншыя крыніцы фінансаваньня, ня толькі ў Польшчы.

«Гэта здача пазыцый», — рэакцыя Назіральнай рады «Белсату» на пляны адкрыцьця рускамоўнай праграмы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG