Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шмат беларускіх «дармаедаў» насамрэч працуюць. Але працуюць у Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуская статыстыка сьведчыць, што ў Беларусі 260 тысяч беспрацоўных (гэта больш за 5% эканамічна актыўнага насельніцтва) і да 470 тысяч «дармаедаў», якія мусілі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, бо не працавалі больш за 183 дні ў 2015 годзе, але былі вызваленыя ад збору. Сам «дэкрэт пра дармаедаў» не скасаваны, сёлета збор плянуюць сабраць з «дармаедаў» 2016 году.

Інфармагенцтва БелаПАН зьвярнула ўвагу на іншую статыстыку. «Дармаедаў», якіх ня вызвалілі ад збору праз памылкі, было 350-400 тысяч. Пры гэтым у Расеі знаходзіліся на 2016 год 711,1 тысячы беларусаў, зь іх каля 40% былі працоўнымі мігрантамі, а гэта парадку 300 тысяч чалавек.

«Шмат хто з тых, каго лічаць у Беларусі дармаедамі, насамрэч працоўныя грамадзяне, — кажа Naviny.by намесьнік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгі Грыц. — Яны ў беларускай статыстыцы праходзяць як „асобы, якія ня маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя прыступіць да яе“, але на самой справе зьвесткі міграцыйнай службы Расеі даюць падставы меркаваць, што яны ўжо працуюць за мяжой».

«Час, калі ўсе нашы суайчыньнікі працавалі на беларускіх заводах, засталіся ў мінулым, — дадае парталу дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык. — Сёньня многія людзі становяцца фрылансэрамі, знаходзяць сабе месца ня толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой, паколькі рынак працы стаў глябальным і супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі немагчыма».

Абодва экспэрты сумняваюцца ў тым, што барацьба з такімі «дармаедамі» — гэта адэкватнае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG