Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы паабяцаў перагледзець «закон пра лягеры сьмерці»


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан бярэ ўдзел у цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў Галакосту. Варшава, 27 студзеня 2018 году.
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан бярэ ўдзел у цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў Галакосту. Варшава, 27 студзеня 2018 году.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паабяцаў перагледзець новы закон пра Галакост і вызначэньне нацысцкіх лягераў сьмерці пасьля таго, як заканадаўства выклікала дыпляматычны скандал з Ізраілем.

Амбасадар Ізраілю ў Польшчы Анна Азары паведаміла польскаму агенцтву ПАП, што, на думку Ізраіля, гэты артыкул можа прывесьці да таго, што выжылыя ахвяры Галакосту могуць трапіць пад судовы перасьлед за іх паказаньні ў тым выпадку, калі гэта тычыцца ўдзелу палякаў у ваенных злачынствах. Яна сказала, што, хоць урад Ізраілю выступае супраць гэтага закону, яно таксама «разумее», што такія лягеры сьмерці, як Аўшвіц, пабудавалі не палякі.

Брама лягера сьмерці Аўшвіц.
Брама лягера сьмерці Аўшвіц.

​26 студзеня сэйм Польшчы прыняў папраўкі, якія дазволяць прысуджаць штраф або на тры гады турмы за фармулёўку «польскія лягеры сьмерці». Закон таксама дазваляе пачынаць крымінальныя справы за адмаўленьне злачынстваў ўкраінскіх нацыяналістаў.

Паводле закону, кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве поўную або частковую адказнасьць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай або іншыя злачынствы супраць чалавецтва, міру і ваенныя злачынствы — будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да трох гадоў.

Ідэнтычнае пакараньне пагражае за «грубае зьмяншэньне адказнасьці рэальных выканаўцаў гэтых злачынстваў».

У выпадку ненаўмыснага парушэньня закону пагражае штраф і абмежаваньні волі. Адказнасьць не пагражае ў выпадку «мастацкай або навуковай дзейнасьці».

Акцыя памяці ў Аўшвіцы 24 красавіка 2017 году.
Акцыя памяці ў Аўшвіцы 24 красавіка 2017 году.

Закон датычыць грамадзян Польшчы і іншаземцаў, незалежна ад правілаў, якія дзейнічаюць у месцы ўчыненьня злачынства — гэта значыць, што такія выказваньні будуць лічыцца крымінальнымі нават калі яны зробленыя не на тэрыторыі Польшчы.

Дэпутаты прынялі рашэньне дадаць да закону запіс, які дазволіць пачынаць крымінальныя справы за адмаўленьне злачынстваў украінскіх нацыяналістаў у 1925-1950 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG