Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада РФ у Лёндане пажартавала з атручваньня сваіх грамадзян


Расейская амбасада ў Вялікай Брытаніі пажартавала з атручваньня сваіх грамадзян у Солсбэры. У Твітары пасольства РФ зьмешчана выява пэрсанажа твораў Агаты Крысьці дэтэктыва Эркюля Пуаро з подпісам «Як ня будзе доказаў, нам абавязкова спатрэбіцца Пуаро ў Солсбэры».

4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсбэры быў шпіталізаваны былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Сьледчыя мяркуюць, што яго атруцілі вырабленым у Расеі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок».

Скрыпаль быў асуджаны ў Расеі праз абвінавачаньне ў шпіянажы на карысьць Вялікай Брытаніі. У 2010 годзе яго абмянялі на расейскіх агентаў, выкрытых у ЗША.

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што загад выкарыстоўваць нэрвова-паралітычнае рэчыва на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, імаверна, аддаў асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Міністэрства замежных справаў Расеі паведаміла 17 сакавіка аб высылцы 23 дыпляматаў зь Вялікай Брытаніі. За тры дні да таго Лёндан вырашыў выслаць з Брытаніі расейскіх дыпляматаў і замарозіць актывы расейскіх алігархаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG