Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыбыў зь візытам у Грузію


Перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Грузіі Аляксандрам Лукашэнкам і Гіёргіям Маргвэлашвілі, Менск, сакавік 2017 году
Перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Грузіі Аляксандрам Лукашэнкам і Гіёргіям Маргвэлашвілі, Менск, сакавік 2017 году

У Грузію з двухдзённым афіцыйным візытам прыбыў Аляксандр Лукашэнка. Ён абмяркуе з грузінскім кіраўніцтвам рэгіянальныя праблемы і разьвіцьцё двухбаковых адносінаў. Лукашэнка мае намер абмеркаваць з прэзыдэнтам Грузіі Гіёргіям Маргвэлашвілі і прэм’ер-міністрам Гіёргіям Квірыкашвілі пытаньні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і сытуацыю, якая склалася ў рэгіёне.

Чакаецца, што падчас візыту будзе падпісана некалькі міжурадавых пагадненьняў, у тым ліку пагадненьне аб бязьвізавых паездках грамадзянаў.

Адначасова зь візытам у Тбілісі адкрываецца грузіна-беларускі бізнэс-форум. Напярэдадні, падчас сустрэчы віцэ-прэмʼераў дзьвюх краінаў Дзьмітрыя Кумсышвілі і Міхаіла Русага, удзельнікі перамоў выказалі задавальненьне значным ростам таваразвароту, амаль ўдвая за апошні год.

Гэта другі візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузіі за апошнія тры гады. У 2015 годзе падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Гіёргіям Маргвелашвілі кіраўнік Беларусі заявіў, што раней бываў у Грузіі «толькі ў Сухумі». Пасьля «пяцідзённай вайны» 2008 году Лукашэнка сказаў, што Расея «усё зрабіла прыгожа», але адказаў адмовай на настойлівыя просьбы Масквы аб прызнаньні незалежнасьці грузінскіх аўтаноміяў — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Летась у сакавіку Гіёргі Маргвэлашвілі наведваў з візытам Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG