Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Армэніі адмовіліся ад перамоваў з апазыцыяй


Нікол Пашыньян на мітынгу ў Ерэване
Нікол Пашыньян на мітынгу ў Ерэване

Выканаўца абавязкаў прэмʼер-міністра Армэніі Карэн Карапэт’ян адмовіўся ад перамоваў з кіраўніком парлямэнцкай фракцыі «Елк» Ніколам Пашыньянам.

«Перамовы, дзе адзін бок выключна дыктуе парадак дня, а іншы ня можа ўявіць парадак дня, ня могуць лічыцца перамовамі. Акрамя таго, Карэн Карапэт’ян па-ранейшаму лічыць, што правядзеньне перамоваў перад СМІ ўжо мае на ўвазе, што мэтай перамоваў не зьяўляецца дасягненьне якіх ні то вынікаў. Менавіта таму ўдзел у „перамовах“, якія наўрад ці знойдуць вырашэньне, в.а. прэмʼер-міністра лічыць беспэрспэктыўным», — напісаў прэс-сакратар в.а. прэмʼер-міністра Арам Арарат'ян у сябе ў Фэйсбуку.

Арарат'ян адзначае, што, на думку Карэна Карапэт’яна, Пашыньяну варта прыняць прапанову прэзыдэнта, накіраваную ўсім парлямэнцкім і пазапарляменцкім сілам, для сумеснага абмеркаваньня сытуацыі ў краіне і шляхоў выхаду зь яе.

Напярэдадні Пашыньян паведаміў, што сустрэўся з прэзыдэнтам Армэніі Армэнам Сарґсьянам і яны абмеркавалі сытуацыю ў Армэніі і магчымыя шляхі яе вырашэньня. Таксама Сарґсьян паказаў яму дакумэнт аб тым, што ад 2011 году ў яго няма брытанскага грамадзянства.

23 красавіка Сэрж Сарґсьян, прызначаны на пасаду прэмʼер-міністра Армэніі 17 красавіка, абвясьціў пра сваю адстаўку. У Ерэване і іншых гарадах краіны ад 13 красавіка праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць прызначэньня яго прэмʼер-міністрам.

25 красавіка сарвалася сустрэча лідэра пратэставага руху Нікола Пашыньяна з в.а. прэмʼер-міністра Карэнам Карапэт’янам, і Пашынян абвясьціў аб аднаўленьні акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Увечары таго ж дня адбылася сустрэча членаў фракцыі Рэспубліканскай партыі Армэніі (РПА), якая зьяўляецца парлямэнцкай большасьцю, з Сарґсьянам і Карапэт’янам. «Была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што рэспубліканская фракцыя гатовая абмяркоўваць любое пытаньне з усімі бакамі без папярэдніх умоваў», — заявілі ў фракцыі.

26 красавіка ўдзельнікі акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня зноў пачалі перакрываць вуліцы і масты. У той жа час Пашыньян заклікаў пратэстоўцаў прыпыніць пратэст на два дні.

Улады Армэніі заявілі пра гатоўнасьць да перамоваў з апазыцыяй паcьля аднаўленьня пратэстаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG