Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР


Пяць рэчаў пра перамовы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына 12 чэрвеня на востраве ў Сынгапуры.

1. ЗША і КНДР дамаўляліся аб гістарычнай сустрэчы лідэраў дзьвюх краін менш за месяц. За гэты час прэзыдэнт Дональд Трамп і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын абражалі адзін аднаго, рабілі адзін аднаму камплімэнты, адмянялі саміт і зноў яго плянавалі.

Ад лаянкі да абдымкаў. Сынгапурскі саміт Трампа і Кім Чэн Ына

2. Лідэры ЗША і Паўночнай Карэі ўпершыню паціснулі адзін аднаму рукі. Яны двойчы зрабілі гэта: на фоне сьцяны са сьцягоў і асобна ў канфэрэнц-пакоі.

3. Саміт пачаўся з таго, што Дональд Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся сам-насам у прысутнасьці двух перакладчыкаў. Гэта зьяўляецца адступленьнем ад традыцыі, паводле якой падчас падобных сустрэч прысутнічае прынамсі адзін найбліжэйшы памочнік прэзыдэнта ЗША.

4. Крытыкі кажуць, што падпісаны дакумэнт ня ўтрымлівае канкрэтных крокаў наперад. Перад падпісаньнем Дональд Трамп назваў дакумэнт «усебаковым». Кім Чэн Ын заявіў, што два лідэры правялі гістарычную сустрэчу і «вырашылі разьвітацца зь мінулым. Сьвет пабачыць істотную зьмену».

Поўны тэкст дакумэнту

​5. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты прыпыняць сумесныя вайсковыя вучэньні з Паўднёвай Карэяй. Ён падкрэсьліў, што вучэньні вельмі дарагія і што ЗША нясуць большую частку выдаткаў.

Паводле Трампа, Кім Чэн Ын нефармальна пагадзіўся ў хуткім часе ліквідаваць адзін з палігонаў для выпрабаваньня ракетных рухавікоў. Адказваючы на пытаньні журналістаў, прэзыдэнт ЗША сказаў, што Кім Чэн Ын ужо вяртаецца ў Паўночную Карэю і што ён пачне раазбраеньне, як толькі прызямліцца ягоны самалёт. Пры гэтым Трамп таксама сказаў, што дэнуклеарызацыя можа заняць шмат часу, а санкцыі супраць Паўночнай Карэі пакуль што застануцца ў сіле.

На мяжы вайны. Крызіс вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР — перадгісторыя, хроніка, цытаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG