Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Гомля затрымалі за спробу хабару ўкраінскаму памежніку. Яму пагражае да 8 гадоў турмы


Вайсковая пракуратура Чарнігаўскага гарнізона затрымала грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомля, за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў для бесьперашкоднага ўезду ва Ўкраіну. Прозьвішча затрыманага не называецца.

«Грамадзяніну Беларусі адмовілі ва ўезьдзе ва Ўкраіну, бо ён ня змог пацьвердзіць мэту сваёй паездкі і ня меў грашовага забесьпячэньня на час знаходжаньня на ўкраінскай тэрыторыі», — паведамілі Свабодзе ў вайсковай пракуратуры Чарнігаўскага гарнізону.

Пасьля таго, як беларусу адмовілі ў пропуску на тэрыторыю Ўкраіны, ён прапанаваў украінскаму памежніку 100 даляраў за тое, каб прапусьціў. Памежнік выклікаў паліцыю, якая кваліфікавала дзеяньні беларуса «як прапанову неправамернай выгады службовай асобе».

Цяпер грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў аддзяленьні чарнігаўскай паліцыі для часова затрыманых. Суд неўзабаве мае выбраць для яго меру стрыманьня.

Заведзена крымінальная справа за прапанову хабару службовай асобе, што караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG