Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турапэратары анулююць туры беларусаў да мора


Пад старшынствам намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога 5 ліпеня ў міністэрстве адбылася нарада, на якой абмяркоўвалася сытуацыя, зьвязаная з турыстычнай кампаніяй «Наталі Турс».

У міністэрства былі запрошаныя дырэктар прадстаўніцтва «Наталі Турс» у Менску Вольга Вышынская, прадстаўнікі турыстычных агенцтваў, якія працуюць з гэтай кампаніяй, кіраўніцтва Дэпартамэнту па турызьме Міністэрства спорту, іншыя зацікаўлены арганізацыі, паведаміла прэс-служба Мінспорту.

Цяпер за мяжой знаходзяцца 89 беларускіх грамадзянаў, якія набывалі пуцёўкі ў «Наталі Турс». Паводле Вольгі Вышынскай, гэтым людзям ня варта турбавацца: іх авіябілеты аплачаныя.

Паводле папярэдніх зьвестак, продаж чартарных праграм разьлічаны да сярэдзіны верасьня. Гэтыя туры набыло каля 400 грамадзян.

4 ліпеня турапэратар «Наталі Турс» афіцыйна абвясьціў, што ня можа выконваць абавязацельствы па турпаездках і анулюе заказы з 4 ліпеня па 30 верасьня ўключна.

4 ліпеня сайт Рэспубліканскага саюзу турыстычных арганізацыяў інфармаваў, што Беларускі турапэратар Sky Fly Travel ня мае магчымасьці выканаць сваіе абавязацельствы па забраніраваных турах у Эгіпет з 6 ліпеня.

— Мы трапілі пад скарачэньне чартэрных пералётаў у сувязі з чэмпіянатам сьвету па футболе, — патлумачыў TUT.BY дырэктар кампаніі Руслан Ісмайлаў. — У нас было тры рэйса на месяц у Эгіпет, не засталося ніводнага. Мы далей вялі перамовы і ўступілі ў дагаворныя адносіны з кампаніяй Tez Tour. Яны прадалі нам блёкі месцаў у самалётах, і з траўня нашы турысты паляцелі на гэтых месцах. Мы выйшлі з сытуацыі.

Цяпер, па словах Руслана Ісмайлава, гэтых дамоўленасьцяў няма. І яны апынуліся ў сытуацыі, калі ў кампаніі праплачаныя гатэлі і трансферы ў Эгіпце, але паўстала пытаньне зь пералётам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG