Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрвію Лукашэнкі з Сочы: тэлеграфна і амаль даслоўна


Беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1». Падаем тут кароткі пераказ.

Агульна пра перамовы

Перамовы прайшлі вельмі цёпла і прыязна, ніякай кансьпірацыі.

Пуцін у курсе, што ў Беларусі новы ўрад. Дамовіліся сустрэцца ўрадамі.

Што непакоіць

Мне ўжо нічога ня страшна. Адзіны страх — эканоміка.

Трамп

Сільна балеў за Трампа. Неардынарны палітык. Але трэба, каб Дональд адышоў ад жорсткай рыторыкі.

Анёлы

Мы з Расеяй — анёлы-ахоўнікі. З аднаго кораня вырасьлі, таму і анёлы.

З кім іскрыць

З Пуціным шурпатасьці ёсьць, часам нават іскрыць. А хіба з Мэркель можа іскрыць да хрыпаты?

У Расеі часам пішуць дрэнна пра Беларусь

У Расеі пішуць рознага роду ідыёты.

Калі Расея аслабла, мы яе не нахіляем. Я занадта дасьведчаны палітык, каб мышкаваць на гэтых тэмах.

Але я — ня Дональд Трамп, ня кідаюся на крытыкаў.

Хто што ад каго хоча

Адзінае, чаго мы хочам ад Расеі — каб выконвалі дамоўленасьці. Бо дамаўляемся, а выкананьня няма.

Чаго хоча Расея? Мы самыя блізкія — і раптам такія адносіны.

Вайсковыя базы, транзіт, межы, абарона — гэта не бясплатна. гэта не падарункі.

Чаму не паехаў на самба

Прапанова паехаць на самба была нечаканая, былі іншыя мерапрыемствы, Пуцін не пакрыўдзіўся.

Санаторыя «Беларусь»

Наш клачок зямлі беларускай у Сочы.

За Бабіча Пуцін паручыўся

Бабіча Пуцін парэкамэндаваў асабіста як сябар сябру.

Калі б мы адмовілі Бабічу — яны адмовяць нам.

Геаграфія

Наша прастора — ад Берасьця да Ўладзівастока.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG