Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта як намаляваць бараду для Моны Лізы». Пазьняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніку ў Курапатах


Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на найлепшы праект помніка ва ўрочышчы.

Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні».

«Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся», — піша ў звароце Пазьняк.

Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў «дысгарманічнымі хімэрнымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку».

«Мой зварот да вас усіх, грамадзяне, спадарства: не рабіце гэтага. Адмоўцеся ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць. Ня ўдзельнічайце ў творчым злачынстве, паважайце наш народ», — піша Зянон Пазьняк.

Эскіз помніка скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай
Эскіз помніка скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай

Міністэрства культуры абвясьціла на гэтым тыдні вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай. Аднак Рэспубліканская мастацка-экспэртная рада манумэнтальнага мастацтва праект пакуль не зацьвердзіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG