Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адказаў наконт сустрэчы Пуціна з Парашэнкам


У Крамлі заявілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у бліжэйшы час не плянуе абмяркоўваць з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам вызваленьня палонных ўкраінскіх маракоў і іншых пытаньняў.

«Я магу вам толькі пацьвердзіць, што сапраўды пасьля інцыдэнту тэлефоннай размовы паміж Пуціным і Парашэнкам не было, і на дадзены момант, наколькі мне вядома, у наступныя дні такая размова не плянуецца», — паведаміў журналістам прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытаньне, наколькі цяпер неабходная сустрэча ў нармандзкім фармаце (Нямеччына, Расея, Украіна, Францыя), прадстаўнік Крамля нагадаў, што «чацьверка» «займаецца рэалізацыяй менскіх дамоўленасьцяў». Паводле Пяскова, пытаньне палонных украінскіх маракоў і затрыманых караблёў «наўрад ці адносіцца да вымярэньня менскіх дамоўленасьцяў».

28 лістапада памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў паведаміў, што запыт з боку Ўкраіны на правядзеньне тэлефоннай размовы Пуціна і Парашэнкі быў, але размова не адбылася. Прэзыдэнт Украіны таксама казаў, што спрабаваў зьвязацца з расейскім лідэрам, але беспасьпяхова.

25 лістапада расейскія сілавікі паблізу Керчанскай пратокі адкрылі агонь па трох украінскіх караблях, якія спрабавалі прайсьці з Чорнага ў Азоўскае мора, і сілай захапілі іх, а таксама ўзялі ў палон 24 украінскіх маракоў. Паводле міжнароднага права, гэтыя дзеяньні Расеі, як і тараны аднаго з украінскіх караблёў расейскімі раней у той самы дзень, зьяўляюцца актамі агрэсіі.

Маракам, насуперак міжнароднаму праву, якое вызначае іх статус як ваеннапалонных, вылучылі крымінальныя абвінавачаньні ў «парушэньні расейскай мяжы». Палонных ужо даставілі з Крыму ў Расею, у Маскву: цяпер 21 з іх знаходзіцца ў сьледчым ізалятары «Лефортово», яшчэ трое — у мэдчастцы ізалятара «Матроская цішыня».

Эўрапейскі суд па правах чалавека 30 лістапада паведаміў пра сваё рашэньне ў сувязі з новым, ужо пятым міждзяржаўных пазовам Украіны да Расеі. Расея да 3 сьнежня абавязаная адказаць на пытаньні: пазбаўленыя афіцэры і матросы з украінскіх караблёў волі і, калі так, на якіх падставах іх утрымліваюць; ці ёсьць сярод іх параненыя, і, калі так, хто яны, якія іх раненьні і якую мэдычную дапамогу яны атрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG