Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індэксе гендэрнай роўнасьці Беларусь абышла Польшчу, Расею і Ўкраіну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь у «Глябальнай справаздачы аб гендэрнай роўнасьці» Сусьветнага эканамічнага форуму заняла 28-е месца, апярэдзіўшы шмат якія постсавецкія краіны, паведамляе thinktanks.by.

У дасьледаваньні The Global Gender Gap Report 2018 Сусьветнага эканамічнага форуму (СЭФ) прынялі ўдзел 149 краінаў.

Індэкс гендэрнай роўнасьці разьлічваўся паводле 14 паказьнікаў становішча мужчын і жанчын у 4 тэматычных галінах:

  • эканамічныя магчымасьці,
  • удзел у палітычным жыцьці,
  • даступнасьць адукацыі,
  • здароўе і працягласьць жыцьця.

Акрамя таго, сёлета ў справаздачы былі дасьледаваныя гендэрныя адрозьненьні ў навыках, зьвязаных са штучным інтэлектам.

Першае месца 10-ы раз запар у індэксе заняла Ісьляндыя. Яна набрала 0,858 бала. Гэта значыць, экспэрты палічылі, што ў Ісьляндыі гендэрны разрыў закрыты на 85,8%.

На другім месцы — Нарвэгія, дзе гэты разрыў закрыты на 83,5%, на трэцім — Швэцыя (82,2%), на чацьвёртым — Фінляндыя (82,1%), а на пятым нечакана апынулася Нікарагуа, дзе гендэрны разрыў закрыты на 80,9%.

У Беларусі, якая заняла 28-е месца рэйтынгу, гэты паказчык складае 74,7%. Найлепшы вынік у краіны паводле гендэрнай роўнасьці ў эканамічных магчымасьцях. Тут Беларусь займае 6-е месца ў індэксе. Найгоршы паказчык — у сфэры палітычных правоў. Тут Беларусь займае 74-ю пазыцыю.

Дзьве краіны-суседкі абышлі Беларусь у індэксе гендэрнай роўнасьці: Латвія з 75,8% заняла 17-е месца, а Літва (74,9%) — 24-е.

Характэрна, што ва ўсіх краінаў СНД пазыцыі ў рэйтынгу горшыя, чым у Беларусі. У прыватнасьці, Казахстан у сьпісе трапіў на 60-е месца, Украіна — на 65-е, Расея — на 75-е.

Суседняя Польшча таксама апынулася ў рэйтынгу ніжэй за Беларусь, заняўшы 42-ю пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG