Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зьвязаў дазвол Дня Волі са зьняцьцем санкцыяў зь Беларусі


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джордж Кент ушанаваў памяць Антона і Івана Луцкевічаў
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джордж Кент ушанаваў памяць Антона і Івана Луцкевічаў

Намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент даў інтэрвію беларускаму парталу Tut.by пасьля сустрэчаў з кіраўнікамі беларускіх МЗС і МУС, прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама ўскладаньня кветак да помнікаў ахвярам Галакосту і заснавальнікам БНР.

Джордж Кент сказаў, у прыватнасьці, што «прыехаў у Менск, каб яшчэ раз заявіць аб нашай падтрымцы сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі і пацьвердзіць нашае імкненьне да канструктыўных стасункаў з народам і ўладамі Беларусі». Ён дадаў, што візыт у Менск памочніка дзяржсакратара ў мінулым годзе прайшоў пасьпяхова, паспрыяў нармалізацыі стасункаў — і такія візыты будуць адбывацца рэгулярна.

Паляпшэньню стасункаў, адзначае Кент, паспрыяла і рашэньне Беларусі зьняць абмежаваньне на памер дыпляматычнай прысутнасьці ЗША, якое дзейнічала ў краіне з 2008 году. Гэта, кажа ён, — «важны крок, які дазволіць нам у пэўны момант дасягнуць гатоўнасьці да абмену амбасадарамі».

Кент згадаў, што санкцыі ЗША адносна Беларусі былі ў свой час уведзеныя праз занепакоенасьць парушэньнямі правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.

Санкцыі былі прыпыненыя пасьля вызваленьня палітычных зьняволеных у 2015 годзе, а ў мінулым годзе прыпыненьне падоўжылі не на паўгода, як раней, а адразу на год. У ЗША ўлічылі «агулам пазытыўны падыход беларускіх уладаў да свабоды сходаў, які быў прадэманстраваны пры правядзеньні сьвяточных акцыяў 25 сакавіка з нагоды стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі».

«Дазвол на правядзеньне падобнай акцыі 25 сакавіка гэтага году будзе расцэнены як чарговы крок наперад», — сказаў Кент адносна Дня Волі.

Сьвяткаваньне Дня Волі сёлета ў Менску мае расьцягнуцца на два дні: у нядзелю 24 сакавіка плянуецца сьвяточны канцэрт, 25 сакавіка — мітынг.

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG