Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт Лукашэнкі ў Латвію адкладзены


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ў Кітаі, 25 красавіка
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ў Кітаі, 25 красавіка

У Рызе чакалі, што кіраўнік Беларусі наведае Латвію ў траўні 2019 году. Менавіта з улікам гэтага тэрміну і вялася падрыхтоўка. Аднак цяпер візыт Аляксандра Лукашэнкі адкладаецца на няпэўны тэрмін, магчыма, таму, што цяперашняму прэзыдэнту Латвіі засталося працаваць няшмат часу, паведаміў латвійскі тэлеканал TV3 у папулярнай праграме «Hічога асабістага».

«Пытаньне, вядома, таксама ў тым, што адбываецца з нашымі ўласнымі прэзыдэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў канцы траўня і ў чэрвені. І таму я не магу сказаць, калі гэты візыт можа адбыцца», — адзначае міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Першы тур выбараў заплянаваны ў Сэйме Латвіі на 29 траўня. Выбары могуць праходзіць у некалькі тураў — у 2015 годзе іх было пяць.

У сакавіку латвійскія мэдыя паведамлялі, што прадстаўнікі абедзьвюх дзяржаваў сьпяшаюцца правесьці афіцыйны візыт Лукашэнкі да завяршэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Раймандса Вэюаніса.

Прэзыдэнта Латвіі выбірае парлямэнт. Паводле мясцовых экспэртаў, ён «практычна ня мае шанцаў перавыбрацца. А наступны прэзыдэнт латвійскай дзяржавы, магчыма, будзе інакш настроены да кіраўніка Беларусі».

Амбасадар Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч тады ж пацьвердзіў, што візыт рыхтуецца, бакі працуюць над эканамічным складнікам будучых перамоваў.

Беларусь зьяўляецца другой па велічыні крыніцай транзыту ў латвійскія парты. На працягу многіх гадоў вяліся перамовы аб набыцьці нафтавага тэрмінала ў Вэнтспілсе або Рызе. Аднак да гэтага часу яны не прынесьлі станоўчага выніку.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG