Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран атрымаў пасланьне ад Трампа, — Reuters


Дональд Трамп і Алі Хамэнэі
Дональд Трамп і Алі Хамэнэі

Улады Ірана ў пятніцу паведамілі, што атрымалі пасланьне ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з папярэджаньнем аб надыходзячым нападзе.

Паведамленьне было перададзена ў ноч на пятніцу праз Аман.

«У сваім пасланьні Трамп заявіў, што супраць любой вайны з Іранам і хоча абмеркаваць з Тэгеранам розныя пытаньні... ён адвёў невялікі пэрыяд часу на адказ, аднак Іран адразу ж адказаў, што прымаць рашэньне па гэтым пытаньні павінен вышэйшы кіраўнік аятала Алі Хамэнэі», — распавяла агенцтву Reuters ананімная крыніца ў іранскім ўрадзе.

Другая крыніца дадала: «Мы дакладна далі зразумець, што наш лідэр супраць любых перамоваў, аднак пасланьне будзе яму перададзенае, каб ён прыняў рашэньне... Аднак мы сказалі аманскага чыноўніку, што любая атака на Іран пацягне за сабой наступствы рэгіянальнага і міжнароднага маштабу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG