Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвясьціў новыя санкцыі супраць Ірану


Аятала Алі Хамэнэі, архіўнае фота
Аятала Алі Хамэнэі, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвясьціў у панядзелак, 24 чэрвеня, што ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненьні Ірану, піша «Голас Амэрыкі».

Як заявіў Трамп, гэтыя санкцыі ўведзеныя як адказ на тое, што Іран зьбіў амэрыканскі бесьпілётнік на мінулым тыдні. Пасьля падпісаньня дакумэнту міністар фінансаў ЗША абвясьціў сьпіс іранскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, унесеных у санкцыйны сьпіс.

Санкцыі закліканыя ўзмацніць ціск на эканоміку Ірану, каб пераканаць кіраўніцтва краіны зьмяніць свае паводзіны, і яны накіраваныя ў тым ліку асабіста супраць кіраўніка Ірану — аяталы Алі Хамэнэі. Яму абяцаюць «перакрыць доступ да мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках вышэйшага кіраўніка і ягоных набліжаных».

У канцы мінулага тыдня ЗША ўвялі іншыя санкцыі супраць іранскіх кампаній, якія займаюцца вытворчасьцю балістычных ракетаў. Таксама тыя санкцыі былі накладзеныя як на асобных людзей, так і на сеткі прадпрыемстваў, якія працуюць з элітным падразьдзяленьнем «Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі і лібанскай тэрарыстычнай групоўкі «Хізбала», якую падтрымлівае Іран.

Іран: новыя санкцыі «закрываюць шлях да дыпляматыі»

Міністэрства замежных справаў Ірану раскрытыкавала ЗША за ўвядзеньне санкцыяў супраць Хамэнэі. Прэс-сакратар ведамства назваў такія меры «марнымі» і дадаў, што яны «закрываюць шлях да дыпляматыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG