Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правілы жыцьця Яна Булгака

абноўлена

6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.

«Зь дзяцінства я адчуваў гонар, што я наваградчанін, і гэтую думку мне прышчапілі бацькі і блізкія, паўтараючы агульную думку аб прыгажосьці нашай старонкі».

Браслаў, 1934
Браслаў, 1934

«Сям’я — гэта крыніца духоўнай прыгажосьці і сілы, а ў ёй цудоўная сувязь маці і дзіцяці, якая ператварае жытло ў храм, а сховішча - у сьвятыню».

Наваградзкі замак, Шчытоўка (1930)
Наваградзкі замак, Шчытоўка (1930)

«Падчас паўстаньня бацьку было 20 гадоў, маці — 14, і мы ведаем, як гэты 63-і год цяжка паўплываў на ўсё жыцьцё нашага грамадзтва і асабліва на лёсы і характар моладзі. Яны былі сьведкамі шалёнага тэрору Мураўёва... У іх падсьвядомасьці засела, што адзіны паратунак — утрымацца на сваім кавалку зямлі... На такіх прынцыпах яны выхавалі сына».

Наваградак, гара Міндоўга з боку Замкавай гары
Наваградак, гара Міндоўга з боку Замкавай гары

«Цяжка адразу знайсьці трапнае раўназначнае слова для пачуцьцяў, якія выклікае ў мяне гэтая зямля. Параўнаць іх можна хіба з тым, што адчувае дзіця ў адносінах да аблічча і фігуры любімай маці, добрай і прыгожай. У гэтым пачуцьці ня можа быць развагі і крытыкі, толькі бясконцае, поўнае любові захапленьне».

Любча, Нёман, 1910
Любча, Нёман, 1910

«Няма большага цярпеньня, як бясьсільны жаль пасьля сьмерці любімага чалавека, якога ня ведаў і не цаніў належным чынам».

«Сёньня я ўспамінаю па чарзе кожны крок жыцьця пры боку маці аж да таго дня, калі яе забрала сьмерць, і так мне шкада цяпер кожнай хвіліны, якую я не правёў каля яе каленяў, гледзячы ёй у вочы, чуючы, як б'ецца яе сэрца, б'ецца толькі для мяне».

Ашмянская сынагога, 1925 год
Ашмянская сынагога, 1925 год

«Усе мае кнігі паўсталі з тугі па дому. Толькі дома мне было добра».

1938 год, Беразьвецкі грэка-каталіцкі манастыр у Глыбокім
1938 год, Беразьвецкі грэка-каталіцкі манастыр у Глыбокім

«Што маеш зьесьці сёньня — зьеш заўтра, што маеш зрабіць заўтра — зрабі сёньня».

Клецак, рынак.
Клецак, рынак.

«Матывы фатографа паўсюль і нідзе. Апрача асобы мастака, іх сутнасьць — у імгненьні. Фатаграфуйце сэрцам».

«Самыя прыгожыя віды прыроды — сухія і халодныя, калі мы не злучаемся зь імі ў блізкасьці думак... сама прырода не такая прыгожая, як яе адбіцьцё ў душы чалавека».

Крэва, 1930
Крэва, 1930

«Каб жыць, я павінен гаварыць».

«Таго, што я зрабіў, замала. Мяне непакоіць ненасытны голад новай працы».

Панарама Вільні
Панарама Вільні

«Гэтая зямля прыцягвае мяне сваімі пераможнымі чарамі і так уладна спакушае ўвесь час на яе глядзець, увесь час пра яе думаць, увесь час маляваць яе і апяваць, і гэтай адданасьці прысьвяціць усё, адрачыся надалей ад усяго ў жыцьці».

«Усё, што загінула ў жыцьці, няхай жыве ў марах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG