Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы працягваюць ладзіць сустрэчы, каб не дапусьціць дзейнасьці акумулятарнага заводу 


Будынак адміністрацыі акумулятарнага заводу
Будынак адміністрацыі акумулятарнага заводу

15 сьнежня на плошчы Леніна ў Берасьці зноў сабраліся дзясяткі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага мінулага году, нагадвае БелаПАН.

Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, міліцыя праз мэгафон папярэджвала ўдзельнікаў аб адказнасьці за «правядзеньне несанкцыянаванай акцыі».

Больш за 100 берасьцейцаў выйшлі абмеркаваць вэрдыкт Вярхоўнага суду ад 12 сьнежня, які адмовіўся задаволіць апэляцыйную скаргу заснавальнікаў экалягічнага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «ЭкаБрэст».

Такім чынам, рашэньне Берасьцейскага абласнога суду ад 25 верасьня, які не задаволіў скаргу заснавальнікаў на адмову ў рэгістрацыі, засталося ў сіле.

Людзі, якія сабраліся на плошчы Леніна, назвалі падобны вынік «цалкам прадказальным». На іх думку, сёньняшнія ўлады панічна баяцца яднаньня беларусаў у любым фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG