Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня больш за два прэзыдэнцкія тэрміны. Якія яшчэ канстытуцыйныя зьмены прапануе Пуцін


Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін 20 студзеня унёс у Дзяржаўную думу праект закону аб зьмене Канстытуцыі, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

У зьмешчаным на сайце Дзяржаўнай думы дакумэнце прапануецца ўнесьці змены ў 22 артыкулы канстытуцыі.

Найважнейшыя зьмены:

  • У Канстытуцыю ўводзіцца новы орган улады — Дзяржаўная рада — які фармуецца прэзыдэнтам «у мэтах забесьпячэньня ўзгодненага функцыянаваньня і ўзаемадзеяньня органаў дзяржаўнай улады, вызначэньня асноўных напрамкаў унутранай і зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця дзяржавы». Кампэтэнцыі гэтага органу павінен вызначыць фэдэральны закон, якога пакуль няма.
  • Дзяржаўная дума павінна атрымаць права зацьвярджаць кіраўніка ўраду, прапанаванага прэзыдэнтам, а па прапанове прэм’ера — віцэ-прэм’ераў і міністраў, акрамя кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якіх будзе зацьвярджаць прэзыдэнт пасьля кансультацыі з Саветам Фэдэрацыі.
  • Законапраект прыбірае слова «запар» з артыкулу Канстытуцыі аб дапушчальнай колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў: «Адна і тая самая асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі больш за два тэрміны». Гэта значыць, што сам Пуцін па заканчэньні свайго мандату ў 2024 годзе ніколі ня зможа вярнуцца на пасаду прэзыдэнта.
  • Уводзяцца новыя абмежаваньні для дэпутатаў Дзяржаўнай думы, чальцоў Савету Фэдэрацыі (для якіх ўводзіцца тэрмін «сэнатар»), міністраў і судзьдзяў. Яны не павінны мець замежнага грамадзянства, віду на жыхарства ці іншага дакумэнту, які пацьвярджае права на сталае пражываньне на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
  • Што тычыцца прэзыдэнта, дык ім можа быць грамадзянін, які пражывае ў Расейскай Фэдэрацыі ня менш за 25 гадоў, які ня мае і ня меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы ці віду на жыхарства. Пры гэтым зроблена агаворка, што гэтае патрабаваньне «не распаўсюджваецца на грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, якія раней мелі грамадзянства дзяржавы, якая было прынята або частка якой была прынята ў Расейскую Фэдэрацыю». Відавочна, што маецца на ўвазе Крым.
  • Законапраект Пуціна прапануе замацаваць прыярытэт асноўнага расейскага закону над міжнароднымі дамовамі.
  • Канстытуцыйны суд будзе мець права правяраць прынятыя парлямэнтам законы на канстытуцыйнасьць. Склад Канстытуцыйнага суду скароціцца да 11 судзьдзяў. Прызначаць судзьдзяў будзе прэзыдэнт са згоды Савету Фэдэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG