Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарві Вайнштэйн заразіўся ў турме каранавірусам


Гарві Вайнштэйн
Гарві Вайнштэйн

Да раніцы 23 сакавіка колькасьць людзей, у якіх быў выяўлены новы каранавірус, ва ўсім сьвеце перавысіла 340 тысяч.

Паведамляецца, што каранавірус выявілі ў галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна, які нядаўна быў асуджаны на 23 гады турмы за сэксуальныя злачынствы. 68-гадовы Вайнштэйн нядаўна быў пераведзены ў адну з турмаў у штаце Нью-Ёрк. Ягоныя адвакаты ўжо выказалі асьцярогу з нагоды яго стану здароўя.

Галівудзкая актрыса Вольга Курыленка, якая сыграла ролю дзяўчыны Джэймса Бонда ў фільме «Квант міласэрнасьці», напісала, што ўжо паправілася ад каранавіруснай інфэкцыі.

Хаця б адзін выпадак заражэньня каранавірусам адзначаны ўжо ў 192 краінах і тэрыторыях. Напярэдадні пра першы афіцыйна выяўлены выпадак інфікаваньня паведамілі, у прыватнасьці, улады Сырыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG