Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пандэміяй пасяджэньне ў Менску кантактнай групы ў справах Данбасу скасавалі


Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз

Трохбаковая кантактная група ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе правядзе на гэтым тыдні свае перамовы ў фармаце відэаканфэрэнцыі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Ён удакладніў, што гэтае рашэньне прынялі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, пра што беларускі бок апавясьціла АБСЭ.

Падчас мінулых перамоваў 11 сакавіка бакі дамовіліся стварыць новы дарадчы орган, які б спрыяў палітычнаму ўрэгуляваньню ўзброенага канфлікту на Данбасе.

На 25 сакавіка кіраўніком офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэем Ермаком і намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Дьмітрыем Казаком было заплянавана падпісаньне ў Менску пагадненьня аб гэтай кансультацыйнай радзе з удзелам прадстаўнікоў акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Гэтая ініцыятыва выклікала жорсткую крытыку апазыцыі ў Кіеве.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG