Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет зачынены ў дамах. Павялічваецца хатні гвалт


Улады замыкаюць жыхароў у дамах, каб абмежаваць распаўсюд каранавірусу. Масавыя захады прывялі да павелічэньня колькасьці выпадкаў гвалту ў сям’і. Актывісты па ўсім сьвеце занепакоеныя трывожным ростам колькасьці выпадкаў хатняга гвалту, піша Rzeczpospolita.

Для параўнаньня, у лютым у кітайскай правінцыі Хубэй было зарэгістравана амаль у чатыры разы больш выпадкаў гвалту, чым у мінулым годзе. У адным з рэгіёнаў паліцыя паведаміла пра162 выпадкі, летась іх было там 47.

«Эпідэмія аказала велізарны ўплыў на гвалт у сямʼі, — сказаў Ван Фэй, адстаўны паліцэйскі, які арганізаваў дабрачынную кампанію супраць насільля. — Па нашай статыстыцы, 90% прычын гвалту (у гэты пэрыяд) зьвязаныя з эпідэміяй», — дадаў ён.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

СМІ ў Бразыліі таксама паведамляюць пра рост гвалту. «Мы думаем, што адбылося павелічэньне на 40 або 50 адсоткаў», — сказала Адрыяна Мэла, судзьдзя з Рыа-дэ-Жанэйру, які спэцыялізуецца на хатнім гвалце.

У Каталёніі, у першыя дні закрыцьця, было зарэгістравана на 20% больш званкоў на гарачую лінію для людзей, якія сталі ахвярамі гвалту. На Кіпры такіх званкоў было на 30% больш. У Італіі колькасьць званкоў скарацілася, але павялічылася колькасьць званкоў у выглядзе смс ці па электроннай пошце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG