Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэранскія арганізацыі Расеі папрасілі Пуціна адкласьці парад Перамогі


Ілюстрацыйнае фота. Парад вайскоўцаў у гістарычнай форме з нагоды 75-годзьдзя зьняцьця блякады Ленінграду.
Ілюстрацыйнае фота. Парад вайскоўцаў у гістарычнай форме з нагоды 75-годзьдзя зьняцьця блякады Ленінграду.

Расейскія вэтэранскія арганізацыі накіравалі Ўладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесьці парад Перамогі ў Маскве з 9 траўня на больш позьнюю дату з прычыны эпідэміі кранавірусу. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Ад імя ўсёй вэтэранскай супольнасьці просім вас прыняць складанае, але, як мы лічым, справядлівае рашэньне аб правядзеньні вайсковага параду ў іншы час, калі ў адпаведнасьці з эпідэміялягічнай сытуацыяй парад стане не пагрозай, а сапраўды ўрачыстасьцю міру і бясьпекі для ўсіх яго ўдзельнікаў», — гаворыцца ў звароце.

Зварот падпісалі прэзыдэнт Расейскай асацыяцыі герояў Уладзімір Шаманаў, старшыня Усерасейскай грамадзкай арганізацыі вэтэранаў (пэнсіянэраў) вайны, працы, узброеных сіл Уладзімір Епіфанаў і кіраўнік Агульнарасейскай грамадзкай арганізацыі вэтэранаў Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі Віктар Ермакоў.

У пачатку красавіка Znak. com са спасылкай на крыніцы пісаў, што парад Перамогі могуць перанесьці з 9 траўня на 24 чэрвеня. РБК паведамляў, што парад могуць правесьці без гледачоў альбо перанесьці на восень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG