Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя назваў лічбы па каранавірусных пнэўманіях у Віцебску

абноўлена

Уладзімер Каранік
Уладзімер Каранік

Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 19 траўня наведаў віцебскую абласную клінічную больніцу, дзе даў ацэнку сытуацыі па захворваньнях на пнэўманіі ў рэгіёне. Каранік заявіў, што пік эпідэміі каранавірусу пройдзены, паведамляе тэлеканал «Віцебск».

Каранік адзначыў, што апошнія тры тыдні на Віцебшчыне міністэрства бачыць «устойлівае зьніжэньне» захворваньняў як каранавірусам, так і пнэўманіямі.​

«Калі на піку мы часам бачылі больш за 200 пнэўманій на суткі, то зараз — да 20-30 выпадкаў па Віцебску, што набліжаецца да натуральнага фону», — сказаў Каранік.

Міністар лічыць, што ў найбліжэйшы час колькасьць пнэўманій будзе зьмяншацца, бо рэсьпіраторныя інфэкцыі зьнікнуць, калі «надворʼе ўсталюецца».

Некалькі аддзяленьняў Віцебскай абласной клінічнай больніцы перапрафілявалі для лячэньня хворых пнэўманіямі. Цягам тыдня ўстанова вернецца да звычайнага рэжыму працы.

У хуткім часе лячыць пацыентаў з пнэўманіямі і каранавірусам у Віцебску будуць толькі ў больніцы хуткай мэдычнай дапамогі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG