Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг на Плошчы незалежнасьці, Менск, 14 жніўня 2020 года.
Мітынг на Плошчы незалежнасьці, Менск, 14 жніўня 2020 года.

Шосты дзень пратэстаў. Масавыя шэсьці і мітынгі рабочых у Менску, Салігорску, Віцебску, Горадні. Жлобіне

14 жніўня ўначы пачалі выпускаць затрыманых у Жодзіне і Менску. З самай раніцы зьявіліся «ланцугі салідарнасьці». Пратэсты прайшлі на многіх прадпрыемствах у розных гарадах Беларусі.

  • Увечары рабочыя «Беларуськалія» на шматтысячным мітынгу запатрабавалі ў салігорскіх уладаў новых выбараў, вызваленьня затрыманых і расфармаваньня АМАПу.
  • У Менску марш рабочых МТЗ зьліўся з калёнай менчукоў і дайшоў да плошчы Незалежнасьці.
  • У Жлобіне шматтысячны мітынг выказаў пратэст кіраўніцтву раёна і горада, якія выйшлі да людзей.

У Літве хочуць зладзіць новы «Балтыйскі шлях» да мяжы зь Беларусьсю

Літоўскі тэлежурналіст Андрус Тапінас абвясьціў на Facebook пра пляны зладзіць новы «Балтыйскі шлях».

У 31-ю гадавіну славутай акцыі 1989 году тады яшчэ савецкіх Літвы, Латвіі і Эстоніі, 23 жніўня 2020 году, літоўцы зьбіраюцца выстраіцца ў жывы ланцуг ад Саборнай плошчы Вільні да мяжы зь Беларусьсю, каб выказаць салідарнасьць з суседзямі.

«Трэба паказаць нашым суседзям (беларусам), што Літва і Беларусь адзіныя ў сваёй барацьбе за свабоду, як гэта было яшчэ ў часы ВКЛ».

Аргкамітэт ужо пачаў працу, і на пачатку наступнага тыдня абвесьцяць набор валянтэраў для каардынацыі ўдзельнікаў.

«Няхай побач з нашымі трыкалёрамі ўзвышаецца чырвона-белы сьцяг Беларусі. Няхай Vytis (літоўская герб «Пагоня») зноў пакажа шлях да свабоды».

Горадзенскі мясакамбінат 14 жніўня таксама зладзіў сход

Сход на «Беларуськаліі»

Мэблевая фабрыка «Геас-ідэал» у Смалявіцкім раёне таксама выйшла на пратэст.

У Магілёве пачалі выпускаць прастоўцаў. Некаторых зьбілі на горкі яблык

Вызваленыя паказваюць пабоі, нанесеныя ў аддзелах міліцыі пасьля затрыманьняў.

Сёньняшнія суды выносяць мінімальныя штрафы паводле часткі 1 артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Прысуды яны будуць абскарджваць, бо вінаватымі сябе ня лічаць.

Берасьце. Машынабудаўнічае прадпрыемства „КОМПО“

«Выйшла 97% работнікаў, піша чытач».

Стала вядомае месца і час разьвітаньня з забітым у Менску дэманстрантам

Разьвітаньне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня падчас мірных пратэстаў на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12. Пахаваюць яго на Заходніх могілках.

Аляксандар Трайкоўскі
Аляксандар Трайкоўскі

«Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак

МАЗ

Наваполацак, Стоўпцы, Ліда

Так выглядае чалавек, які выйшаў з ізалятара ў Магілёве

«Лепш вам гэтага ня бачыць». На волю выйшлі затрыманыя — вялікі відэарэпартаж

МТЗ

Айцішнікі выйшлі каля ПВТ

Сустрэча з гендырэктарам сёньня на МТЗ

У Горадні работнікі мясакамбінату выйшлі на перамовы з кіраўніцтвам вобласьці

Сотні работнікаў мясакамбінату сабраліся на тэрыторыі прадпрыемства, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам заводу і вобласьці пытаньне гвалту на вуліцах і вынікі выбараў.

Прысутнічае намесьніца старшыні аблвыканкаму Зоя Кулеша, начальнік Ленінскага РАУС Алег Карпушкін, прадстаўнічка мясамалпраму.

«Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў

Свабода пагутарыла зь лекарамі, якія прымалі траўмаваных пацыентаў з масавых акцыяў у першыя дзьве ночы пратэстаў.

«Аўганцы» патрабуюць пакараць міліцыянтаў за перавышэньне паўнамоцтваў

Вэтэраны баявых дзеяньняў у Аўганістане асудзілі беспрычынную жорсткасьць сілавікоў і запэўнілі, што ў выпадку неабходнасьці будуць абараняць беларускі народ. Калектыўны зварот дасланы ў рэдакцыю Свабоды.

На МТЗ створаны страйкам, чакаюць прэм'ера Галоўчанку

Рабочы МТЗ Сяргей Дрылеўскі ў размове са Свабодай пацьвердзіў, што ў выпадку невыкананьня палітычных патрабаваньняў ягоныя калегі масава выйдуць на вуліцу. Ён сябра страйкаму ў колькасьці 23 чалавекі.

Цяпер на пляцаўцы перад МТЗ мітынг з удзелам 3-4 тысяч рабочых. Паводле Сяргея Дрылеўскага адміністрацыя робіць усё, каб абмежаваць масавасьць. Напрыклад, рабочых зборочнага цэху зачынілі і не выпускаюць. Гендырэктар Віталь Воўк запэўнівае, што ніякага страйку няма, проста некаторыя асобы ўчынілі «несанкцыянаваны мітынг». Рабочыя запэўніваюць, што размова менавіта пра страйк.

Belarus - The Strike at the Minsk Tractor Plant, August 14, 2020
Belarus - The Strike at the Minsk Tractor Plant, August 14, 2020


Токар Эдвард Сьвінцецкі працуе ў корпусе зборкі трактароў. Сказаў, што ўсе рабочыя абураныя віэакадрамі затрыманьня і зьбіцьця мірных пратэстоўцаў, здымкамі пацярпелых, якія выходзяць з ізалятараў і знаходзяцца ў шпіталях. Менавіта гэта сталася апошняй кропляй. Ён падкрэсьлівае, што ў іх няма эканамічных патрабаваньняў — гатовыя патрываць, калі на час страйку зьменшацца прыбыткі. Але больш не гатовыя цярпець, што за народныя падаткі сілавікі зьбіваюць людзей, якіх абавязаныя абараняць.

Свае прэтэнзіі яны агучылі кіраўнцітву завода яшчэ раніцай, той праз некалькі гадзінаў канстатаваў, што вырашаць такія пытаньня самастойна ня можа.

Таму быў запрошаны прэм’ер-міністар, яго чакаюць а 15.00-15.30.

Чытач перадае з Менскага аўтамабільнага заводу: «Выставілі патрабаваньні, у панядзелак а 12.00 дадуць справаздачу. З умовай, што калі адказаў ня будзе, сыходзім у страйк».

Вынік страйку на Беларускім мэталюргічным заводзе

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG