Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за паўсотні чалавек іх сваякі ня могуць адшукаць дагэтуль 


Чарга ў шпіталі, каб зьняць пабоі
Чарга ў шпіталі, каб зьняць пабоі

За апошнія суткі з ізалятараў вызвалена 55 чалавек. ​За кратамі застаюцца 67 затрыманых на акцыях пратэсту, яшчэ 58 дагэтуль ня могуць знайсьці. Першапачаткова сваякі заявілі пра больш чым 150 зьніклых, паведамляе Tut.by.

Вызваленьнем адміністрацыйна затрыманых займаюцца спэцыялісты пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў. Як паведамілі парталу, 13 жніўня ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску прыходзілі супрацоўнікі МУС, апытвалі людзей, як адбывалася затрыманьне, ці ёсьць у іх цялесныя пашкоджаньні і скаргі на дзеяньні праваахоўнікаў.

Агулам больш за 600 зьбітых грамадзянаў па ўсёй краіне зьвярнуліся з заявамі ў Сьледчы камітэт. Інфармацыі аб тым, што ўзбуджана хоць адна крымінальная справа паводле факту перавышэньня ўлады або службовых паўнамоцтваў, няма.

Згодна з арт. 173 КПК, рашэньне па заяве павінна быць прынята ў тэрмін не пазьней трох сутак, а пры неабходнасьці праверкі наяўнасьці ці адсутнасьці падставаў да ўзбуджэньня крымінальнай справы — не болей за дзесяць сутак.

Пакуль адкрытым застаецца пытаньне, ці не затрымаюць паўторна тых, хто не адбыў суткі арышту, прызначаныя судом. Пры вызваленні людзям абяцалі, што ня прыйдзецца даседжваць, але ніякіх прававых гарантыяў у іх няма.

Тым часам сталі паступаць паведамленні аб новых судах над затрыманымі на акцыях пратэсту, якіх пасьля складаньня пратаколаў за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» адпусцілі дадому. Так, на 21-га прызначаныя працэсы ў судзе Цэнтральнага раёну за мітынгі, якія прайшлі 11 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG