Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі акадэмічнага Інстытуту гісторыі выказалі недавер вынікам выбараў і патрабуюць расфармаваць АМАП


Менск, Акадэмія навук, архіўнае фота.
Менск, Акадэмія навук, архіўнае фота.

Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук падпісалі заяву з патрабаваньнямі да ўладаў, паведамляе «Наша ніва», якая прыводзіць фота дакумэнта.

Заяву падпісалі 38 навукоўцаў. Гісторыкі пішуць:

«9 жніўня падчас правядзеньня выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі адбыліся масавыя фальсыфікацыі. Былі зафіксаваныя шматлікія парушэньні заканадаўства. Мы выказваем недавер агучаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй вынікам. Разьвязаны пасьля выбараў гвалт над мірнымі грамадзянамі, якія выказалі сваё абурэньне, груба парушае законнасьць у нашай краіне. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў:

  • 1. выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусі,
  • 2. неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і затрыманых грамадзян краіны,
  • 3. спыніць катаваньні ў адносінах да людзей,
  • 4. пакараць усіх вінаватых у распальваньні сацыяльнай варожасьці ў грамадзтве,
  • 5. расфармаваць АМАП,
  • 6. перадаць турмы і сьледчыя ізалятары ў падпарадкаваньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі,
  • 7. увесьці прынцып выбарнасьці судзьдзяў».

Сярод тых, хто падпісаў заяву, — загадчыкі аддзелаў і старшыня прафсаюзнай арганізацыі інстытуту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG