Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тыдзень на падтрымку сілавікоў, якія сышлі з органаў, і звольненых рабочых прадпрымальнікі сабралі $1,5 млн 


Паводле Мікіты Мікада, Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation за шэсьць дзён сабраў 1,5 млн даляраў. Грошы пойдуць тым, каго звольнілі праз страйкі альбо выказваньне асабістай пазыцыі, у тым ліку і сілавікам.

Сузаснавальнік CEO PandaDoc Мікіта Мікада, які прапанаваў беларускім сілавікам фінансавую дапамогу, калі яны звольняцца і «пяройдуць на бок дабра», апублікаваў у Facebook вынікі працы сваёй каманды.

Паведамленьняў прыйшло шмат: як карысных ад сілавікоў і ахвотнікаў дапамагчы ініцыятыве, так і шкодных — ад праплочаных троляў і інтэрнэт-махляроў, адзначыў ён.

«Мы думалі, што ўсе, хто пакідае заяўку, маюць Telegram. Гэта ня так, што замарудзіла і ўскладніла працу. Калі ласка, зарэгіструйце Telegram для бясьпечных зносінаў, як толькі пакінулі заяўку. На гэты момант нам удалося звязацца з 130 сілавікамі. 27 заявак мы праверылі і ўхвалілі на аплату. У прыярытэт ставім тых, хто не баіцца выказвацца пра свае погляды публічна. 11 аплат ужо праведзена», — расказаў ён.

12 жніўня калега Мікіты, сузаснавальнік стартапу PandaDoc Сяргей Барысюк таксама звярнуўся да сілавікоў, якія больш ня хочуць браць удзел у жорсткасьці, і абяцаў фінансавую падтрымку тым, хто звольніцца. Па яго словах, больш за 500 чалавек ужо зьвярнуліся, у прыярытэце заяўкі людзей, якія публічна выступаюць супраць зьверстваў рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG